Home » Nonprofits & Activism » Жодзіна: Вялікі эўрафутбол і дробязная адмінпрактыка. Хто каго?!

Жодзіна: Вялікі эўрафутбол і дробязная адмінпрактыка. Хто каго?!

Written By AlVistud on Saturday, Jul 30, 2016 | 02:40 PM

 
Тут прадстаўлена відэа наконт таго, як пасьля перапынку футбольнага матча Жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" (Беларусь) і Венскага "Рапіда" (Аўстрыя) 28.07.2016 году на Жодзінкім стадыёне "Тарпеда" ахова стадыёну не парпусьціла абратна на свае месцы масу гледачоў, у тым ліку Паўла Марыева (унука гэроя Беларусі, былога гендырэктара ААТ "БелАЗ", Паўла Лук'янавіча Марыева) ды жонак футбалістаў клюбу ( Вадзіма Дземідовіча і Уладзімера Шчэрбы) з маленькай дачкой на руках. Пры гэтым, ахоўнікі спасылаліся на правілы, якія ніхто з гледачоў, трапіўшых такім чынам у "адмістрацыйную пастку", ня чуў і нідзе ня бачыў, самі адмаўляліся іх ясна патлумачыць, адсылалі ўсе пытаньні да адміністрацыі стадыёну, але адміністрацыю да людзей па іх патрабаваньні на ўваход не выклікалі, мераў для тэрміновага вычарпаньня канфліктнай сытуацыі правамернымі спосабамі не прымалі. У якасьці альтэрнатыўнага вырашэньня - прапаноўвалася ТОЛЬКІ набываць НОВЫ ПОЎНЫ квіток на другую палову матча і па ім праходзіць (не вядома ўжо толькі, на якія месцы - на старыя ці на новыя - верагодна, на апошняе прадстаўляўся ўжо вольны выбар). ПЫТАНЬНІ ДА АДКАЗНЫХ АСОБАЎ Няўжо эўрапейскія правілы ды ўзровень футболу, на якія спасылаліся прадстаўнікі аховы і якія (быццам бы) устанавіла (іх ніхто з пацярпелых ня чуў і ня бачыў) без належнага апавяшчэньня прысутных на матчы адміністрацыя стадыёну, не прадугледжваюць належную людзкую працэдуру давядзеньня іх да людзей ды выкананьня без парушэньня асноўных нормаў заканадаўства й правоў гледачоў як спажыўцоў і грамадзянаў? Няўжо чарговы раз чагосьці не хапіла..., каб аднесьціся да людзей па людзку, а не па салдафонску?! Няўжо замест бяздумнага выкананьня некайга вуснага загаду і пастаўленай задачы, нельга разпрацаваць і рэалізаваць на практыцы нармальныя, прыймальныя для бакоў працэдуры - напрыклад любыя кантрольныя меры за выкарыстаньнем дзейсных да канца матча (!) квіткоў іхнымі ўладальнікамі, каб дазваляць людзям (тым больш у выпадку іхнай прыватнай пільнай неабходнасьці) часова пакідаць межы стадыёну й без праблемаў спакойна вяртацца абратна?! Няўжо немагчыма рабіць усё гэта без прыніжэньняў чалавечай годнасьци й прычыненьня гледачам пры гэтым матэрыяльнае ды маральнае шкоды?! Неабходнасьць вырашэньня пытаньня, а таксама рэагаваньне па факце зафіксаваных правапарушэньняў... - за адмінісрацыяй Жодзінскага стадыёну "Тарпеда", за адказнымі чыноўнікамі й прадстаўнікамі мясцовае ўлады (праваахоўнай і судовай у тым ліку). AlVistud